AUTO CORSTEN EXPORT
Хто мы?
Кампанія Auto Corsten BV – гэта афіцыяльны агент Opel у горадзе Марыяхут (Mariahout) (Нідзерланды) і наўкольным рэгіёне. Наша кампанія – гэта сямейны бізнэс, заснаваны больш чым за 40 гадоў назад Янам Корстэнам. З цягам часу фірма вырасла да кампаніі, якая займаецца продажам і абслугоўваньнем аўтамабіляў і мае сучасна абарудаваную майстэрню, а таксама адну з найбольшых у рэгіёне дэманстрацыйных залаў для ўжываных аўтамабіляў. Вы можаце зьвярнуцца да нас па ўсялякіх аўтамабільных пытаньнях: продаж ці купля новага або ўжыванага аўтамабілю, ацэнка аўтамабілю або пашкоджанняў, фінансаваньне, лізінг, пасрэдніцтва, імпарт/экспарт, аўтамабільныя дэталі і аксэсуары, абслугоўваньне і рамонт, тэхнічная інспекцыя.
Вас заўсёды чакае цёплы прыём і шклянка гарачае кавы!
Гарантыя якасьці
У кампаніі Corsten Export мы няколі ня прэтэндуем на продаж толькі найлепшых аўтамабіляў. Посьпех нашае працы – гэта наша разнастайнасьць. Ці хочаце вы новы аўтамабіль або нешта пастарэй – мы заўсёды знойдзем для вас аўтамабіль, які адпавядае вашым патрэбам. Аднак для вас вельмі важна ведаць, што вы купляеце. Таму мы прапаноўваем вам только аўтамабілі відавочнай якасьці: аўтамібілі пасля лізінгу з добрым тэхнічным абслугоўваньнем або былыя прыватныя аўтамабілі з праверкай на прабег і выдатныя суадносіны цаны і якасьці. Гэта дае вам унікальную магчымасьць параўнаць аўтамабілі і выбраць той, што дакладна адпавядае вашым пажаданьням.
10 REASONS
10 ПРЫЧЫНАЎ КУПІЦЬ АЎТАМАБІЛЬ У КАМПАНІІ AUTO CORSTEN EXPORT
- Шырокі асартымент і частыя навінкі
- Відавочная якасьць
- Выдатныя цэны
- Справядлівы і разумны гандаль
- Мы валодаем рознымі мовамі
- Мы разумеем кліента
- Дапамога пры экспарце і транспартыроўцы
- Хуткая арганізацыя рэгістрацыі або экспарту
- Кваліфікаваны тэхнічны персанал
- Гарантыя якасьці
Справядлівы і разумны гандаль
Ужо больш чым за 40 гадоў кампанія Corsten стварае харошыя і справядлівыя адносіны са сваімі пакупнікамі. Паспяховыя вынікі гэтае працы відаць па вялікай колькасьці пастаянных кліентаў, які купляюць машыны ў нас кожны тыдзень, нават не прыходзячы, каб спачатку пабачыць машыну!
Мы разумеем кліента
Дзякуючы шматгадоваму вопыту працы, мы выдатна ўяўляем сабе, што хочуць кліенты, і купляем адпаведныя машыны.
Дапамога пры экспарце і транспартыроўцы
Мы адразу памагаем вам разабрацца з неабходнымі паперамі. Дзякуючы шматгадоваму вопыту працы, мы можам правесьці вас па пытаньням рэгістрацыі і падгатоўцы неабходных для экспарту мытных дакументаў амаль для кожнай краіны.Акрамя таго, мы можам узяць на сябе арганізацыю транспартыроўцы вашага аўтамабілю, напрыклад, у Афрыку. Такім чынам, вы можаце быць упэўнены, што куплены вамі аўтамабіль прыйдзе ў патрэбнае месца.





